Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Газпром» саступаць не мае намеру
09:46, 02/08/2007

Прадстаўнік "Газпрома" адзначае, што ў Беларусі ёсць тры варыянты ўрэгулявання энергетычнага канфлікту. "У Беларусі ёсць тры варыянты – нічога не рабіць, тады газ будзе адключаны; аплаціць і зняць праблему; прапанаваць нам нешта, з прычыны чаго мы згадзіліся б не адключаць Беларусь", – заявіў у інтэрв`ю "Коммерсанту" прадстаўнік "Газпрома".

Каментуючы апошні варыянт, "Коммерсант" адзначае, што яшчэ на пачатку года беларускія ўлады абяцалі правесці прыватызацыю сваіх буйных прадпрыемстваў. "Прэм`ер-міністр Сяргей Сідорскі нават гарантаваў продаж амаль усіх буйных нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі, якія цікавыя "Газпрому", "Лукойлу" і іншым расейскім прамысловым карпарацыям", – нагадвае выданне, дадаючы, што "дагэтуль урад Беларусі не абвясціў ніводнага прыватызацыйнага конкурсу", – паведамляе “Телеграф”.

Паводле дадзеных "Газпрома", у Беларусі няма магчымасці зацягваць урэгуляванне газавага канфлікту. У снежні 2006 года, калі ў рэспублікі таксама меліся праблемы з "Газпромам", віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка казаў, што краіна можа пратрымацца да трох тыдняў за кошт запасаў газу ў падземным сховішчы і астаткаў газу ў трубе.

У "Газпроме" падкрэсліваюць, што цяпер "сітуацыя прынцыпова адрозніваецца ад падзей шасцімесячнай даўнасці". Справа ў тым, што ўлетку газ запампоўваюць у газавыя сховішчы, а не адбіраюць, акрамя таго, трубаправодная сістэма запоўненая напалову. У сувязі з тым, што скарачэнне паставак чакаецца на трэцяе жніўня (пятніцу), а ў выходныя прамысловасць спажывае менш газу, асноўныя праблемы ў беларускіх прадпрыемстваў пачнуцца з панядзелку, піша “Коммерсант”.

З газу на мазут

Тым часам Беларусь мае намер кампенсаваць магчымы недахоп прыроднага газу павелічэннем спажывання мазуту. Аднак цалкам пазбегнуць прыкрых наступстваў для эканомікі краіны не атрымаецца. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на прадстаўніка галіновага органа дзяржупраўлення.

Па словах крыніцы, следствам гэтага можа стаць некаторае скарачэнне вытворчасці электраэнергіі і зрыў планаў па фармаванні запасаў паліва на будучы ацяпляльны сезон.

Акрамя таго, павелічэнне спажывання мазуту выкліча дадатковыя выдаткі. Службовец, на якога спасылаецца агенцтва, растлумачыў, што ў сувязі з неабходнасцю выплаты ўвазной спецпошліны на нафту вытворчасць нафтапрадуктаў у Беларусі, у тым ліку топачнага мазуту, стратная і субсідуецца з бюджэту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: