Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні разбураны флігель XVIII стагоддзя 14:26, 02/08/2007
1 жніўня ў Гародні быў канчаткова разбураны помнік архітэктуры – флігель палаца віцэ-адміністратара, пабудаваны ў 1794 годзе.
Будынак належыў Гарадзенскай дыяцэзіі Беларускага экзархата Расейскай праваслаўнай царквы. Прадстаўнікі дыяцэзіі раней заяўлялі, што ён будзе прыстасаваны пад невялікую царкву і дапаможныя памяшканні, паведамляе БелаПАН.
19 красавіка навукова-метадычны савет дазволіў правесці рэканструкцыю флігеля, пры ўмове захавання старажытных сцен (унутры флігеля меліся сцены, дабудаваныя ў 1970-я гады), пра поўны знос будынка гаворкі не было. Па выніках агляду, праведзенага архітэктарам Андрэем Шулаевым, была зробленая выснова аб здавальняючым тэхнічным стане флігеля. Спецыялісты таксама сцвярджалі, што магчымыя рамонт, рэстаўрацыя і далейшая эксплуатацыя помніка. Пасля частковага разбурэння будынка будаўнікі заяўлялі, што будзе захаваная пярэдняя сцяна, аднак учора былі знесеныя астаткі старажытных сцен.
Відавочцы зносу гавораць, што працы праводзіліся вельмі спешна: цэгла і іншае будаўнічае смецце не вывозілася.