Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ 18:53, 02/08/2007
Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай на 6 месяцаў. Паседжаньне скончылася а 17:40 менскага часу. Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана.
Судзьдзя Ганна Міхайлоўская заявіла, што партыі дазволена толькі “працягваць дзейнасьць у частцы выпраўленьня недахопаў, адзначаных у пазове Міністэрства юстыцыі”, паведамляе “Радыё Свабода”.
Сяргей Калякін, камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага Суду, сказаў “Свабодзе”, што яно ніякім чынам ня зьменіць грамадзянскай актыўнасьці людзей, якія належаць да ПКБ.