Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: Расея атрымае свае 460 мільёнаў 15:11, 02/08/2007
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея атрымае 460 мільёнаў даляраў у кошт аплаты доўгу за газ цягам найбліжэйшых дзён.
"Сёння я аддаў каманду ўзяць з рэзерваў гэтыя грошы і заплаціць 460 мільёнаў даляраў. Мы заплацім з рэзерваў, а цягам месяца за кошт крэдытаў гэта папоўнім. Хай забіраюць і жывуць спакойна", – заявіў А.Лукашэнка журналістам у Менску, як паведамляе «Інтэрфакс».
"Вядома, мы агаляем рэзервы, але нашы добрыя сябры, у прыватнасці, Уга Чавес, заявілі пра гатоўнасць даць крэдыт на выгодных для нас умовах", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Апошні візіт прэм`ер-міністра Беларусі ў Расею – гэта было зневажанне. Я сказаў, каб туды больш не ездзілі", – заявіў кіраўнік дзяржавы. "Мне таксама намякалі, што трэба паехаць у Крэмль і ўстаць на калена. Я не паеду і на калена не ўстану", – сказаў Лукашэнка. Пры гэтым, па яго словах, расейскі бок прапанаваў Беларусі міждзяржаўны крэдыт пад 8,5% гадавых, што непрымальнае для Беларусі.
"Але мы таксама папросім Расею за ўсё заплаціць. Мы знойдзем гэтыя 2–3 мільярды даляраў (дадатковыя выдаткі за энергарэсурсы ў 2007 годзе – ІФ), мы не тыя людзі, якія павінны зневажацца", – сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Упершыню я дазваляю сабе гэта гучна сказаць: Расея хоча прыватызаваць не толькі асобныя прадпрыемствы, нават бясплатна іх прыхапіць. Яны хацелі б прыватызаваць усю краіну. Я ніколі не казаў, што Беларусь можа ўвайсці ў склад Расеі, я казаў пра саюз, а будаўніцтва саюза павінна адбывацца на прынцыпах раўнапраўя ", – заявіў Лукашэнка журналістам у Менску.