Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь згадзілася на ўкраінскія цэны
10:21, 02/08/2007

Беларусь згадзілася на формулу цаны электраэнергіі на другое паўгоддзе 2007 года, прапанаваную Украінай. Пра гэта заявіў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юры Бойка на брыфінгу ў Кабінеце Міністраў.

"Я б не сказаў, што мы губляем рынак Беларусі. Больш за тое, мы знайшлі разуменне з беларускімі партнёрамі ў частцы цаны, што было перашкодай для пашырэння экспартнага канала ў Беларусь, і ў адрозненне ад Малдовы ў нас там разуменне ёсць", – сказаў міністр, адзначыўшы пры гэтым, што бакі дамовіліся аб фармаванні формулы цаны на эксплуатаваную электраэнергію, якая існуе ў аналагічных узаемаадносінах Беларусі і Расеі, паведамляе MIGnews.com.ua.

"Будзем толькі нарошчваць экспарт у Беларусь", – заявіў Юры Бойка. Нагадаем, што раней Беларусь адмаўлялася закупляць украінскую электраэнергію па цэнах, якія склаліся на аптовым рынку электраэнергіі Украіны, кажучы пра жаданне імпартаваць танную атамную электраэнергію. Аднак наяўныя праблемы з экспартам нафты і газу з Расеі мабыць змянілі пазіцыю беларускага кіраўніцтва. На сёння цана электраэнергіі на ўнутраным рынку Украіны (ОРЭ) складае каля 4,7 цэнтаў за 1 квт/ч.

Украіна ў 2007 годзе плануе павялічыць экспарт электраэнергіі на 19%, у параўнанні з 2006 годам (10,5 млрд. квт/ч), – да 12,5 млрд. квт/ч. У 2007 годзе ГПВД "Укринтерэнерго" плануе паставіць у Вугоршчыну 455 Мвт/ч электраэнергіі (з іх 350 Мвт/ч – вугорскай кампаніі System Consulting, 100 Мвт/ч – па аўкцыённай сістэме, 5 Мвт/ч – кампаніі Energy Capital), у Славаччыну – 25 Мвт/ч (кампаніі Korlea Invest), у Румынію – 20 Мвт/ч (кампаніі Korlea Invest).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: