Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: Дай Бог, каб расейцы сябе паводзілі як кітайцы
13:12, 03/08/2007

Беларусь можа выкарыстаць досвед Кітая ў розных сферах. Пра гэта заявіў учора Аляксандр Лукашэнка падчас стасункаў з калектывам рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия".

“Мне ў Кітаі цікава ўсё. Сёння гэта краіна, якая хутка расце. Гэта амаль 2 млрд. чалавек. Іх трэба накарміць, апрануць, даць ім працу. Як высветлілася, я меў рацыю. У іх трэба было вучыцца”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, як паведамляе БелТА.

Ён таксама адзначыў, што “гэтая краіна – узор для пераймання ўсіх дзяржаў свету ў той ці іншай ступені“. “Кітайцы паводзяць сябе з намі вельмі прыстойна. Калі нам цяжка, і мы ў іх чагосьці просім, яны нам заўсёды дапамагаюць. Дай Бог, каб расейцы сябе так з намі паводзілі”, – падкрэсліў Лукашэнка. Кіраўнік краіны паінфармаваў, што ў Кітаі на ўзроўні кіраўніцтва краіны вырашанае, што яны заўсёды будуць гатовыя падтрымаць Беларусь, нават калі ў нейкіх выпадках для кітайскага боку гэта будзе невыгоднае.

Акрамя таго, Беларусь зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Кітаем у інвестыцыйнай сферы. “Кітай прапаноўвае нашай краіне крэдыты пад смешны працэнт – 2% гадавых. Дзе вы бачылі такі працэнт? Нам Расея сёння на газ прапаноўвае крэдыт пад 8,5% гадавых”, – сказаў кіраўнік дзяржавы. “Гэта ж камерцыйны крэдыт. Мы сёння ў любой краіне возьмем гэты крэдыт”, – адзначыў ён.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Кітай дасягнуў сваіх поспехаў за кошт неймавернай працы насельніцтва. “На жаль, мы забылі пра тое, што толькі дзякуючы такой працы мы можам дасягнуць багацця”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: