Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газ у Беларусь працягвае паступаць у поўным аб`ёме, паведамілі ў ААТ "Белтрансгаз".
"Газ у Беларусь паступае ў поўным аб`ёме. Пастаўкі не спыняліся і не абмяжоўваліся", –сказалі ў Белтрансгазе.
Па словах прадстаўніка “Белтраснсгаза”, "пачатыя разлікі" па запазычанасці рэспублікі за пастаўлены прыродны газ. Суразмоўца агенцтва таксама ўдакладніў, што перамовы з Газпромам па пытаннях ліквідацыі запазычанасці працягваюцца сёння ў Маскве.
Газпром адклаў увядзенне абмежаванняў на пастаўку газу ў нашу краіну, перадае "Інтэрфакс". Беларусь пералічыла Газпрому ў пятніцу раніцай $190 мільёнаў даляраў, паведамляюць у «Белтрансгазе».