Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жанна Літвіна: Рыхтуецца пасягальніцтва на інтэрнэт-СМІ
11:50, 03/08/2007

З просьбай пракаментаваць заяву А. Лукашэнкі аб неабходнасці спыніць “анархію” ў Інтэрнэце прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да старшыні БАЖ Жанны Літвіной, да намесніка старшыні арганізацыі, галоўнага рэдактара інтэрнэт-сайту газеты “Салідарнасць” Аляксандра Старыкевіча, а таксама да Генеральнага дырэктара УП “Надёжные программы”, старшыні Рады дырэктароў TUT.BY Юрыя Зісера.

Жанна Літвіна: “Відавочна, што рыхтуецца пасягальніцтва на апошнюю прастору свабоднага абарачэння інфармацыі. Мы бачылі ўжо не адзін этап такой падрыхтоўкі: гэта і лютаўская ўрадавая пастанова аб дадатковым кантролі працы інтэрнэт-клубаў і інтэрнэт-кафэ, і сустрэча дэпутатаў у рэдакцыі “Рэспублікі” ў студзені г.г., дзе таксама агучвалася ідэя кантролю над Інтэрнэтам... Сёння грамадзянін Беларусі не можа, карыстаючыся толькі беларускімі афіцыйнымі СМІ, атрымаць аб’ектыўнае ўяўленне пра тое, што адбываецца з краінай. Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца цяперашні “газавы канфлікт” з Расіяй. У такой сітуацыі Інтэрнэт робіцца і адной з галоўных крыніц інфармацыі, і пляцоўкай для абмеркавання самых важных праблем. А сённяшняя ўлада імкнецца кантраляваць ўсю інфармацыю – тым больш тую, што пакуль не падпадае пад яе цэнзуру.

Паколькі цяпер гэтая думка прагучала з вуснаў кіраўніка дзяржавы, то ў мяне даволі песімістычны прагноз: варта чакаць, што чыноўнікі хутка прыступяць да выканання гэтых указанняў...”

Аляксандр Старыкевіч: “Было зразумела, што раней ці пазней беларускія ўлады будуць спрабаваць кантраляваць Інтэрнэт. Відавочна, што гэты кантроль не можа быць такім стоадсоткавым, як у галіне тэлебачання ці газет. Але, безумоўна, пэўныя магчымасці для ўплыву ўлады маюць. Наколькі ў іх гэта атрымаецца, пакуль цяжка сказаць.
Што ж тычыцца “памыйніцы”, то, я думаю, гэтая прэтэнзія не па адрасе. Сапраўды, ў Інтэрнэце ёсць шмат чаго, але тыя інтэрнэт-СМІ, якія сёння працуюць у беларускай прасторы, не трапляюць пад гэтае вызначэнне”.

Юрый Зісер: “Памыйніцай” называюць Інтэрнэт толькі тыя людзі, якія самі ім не карыстаюцца. Насамрэч, сёння Інтэрнэт прыносіць вялікую карысць людзям – у першую чаргу, гэта сродак сувязі, а не СМІ... Кантраляваць Інтэрнэт трэба, я з гэтым згодны, і для гэтага ўжо існуюць законы.

БАЖ: На вашую думку, ці павінны інтэрнэт-выданні набываць статут СМІ?
Ю.З.: Для мяне ў гэтым выпадку ўзор – Расія, дзе вырашылі, што гэта павінна быць добраахвотным рашэннем самых інтэрнэт-кампаній, і шмат хто з іх рэгіструецца як інтэрнэт-СМІ. Я не бачу ў гэтым вялікай трагедыі: трэба будзе – зарэгіструемся...”


Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"


камэнтароў: 4

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: