Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
4 жніўня, а 13 гадзіне ў мікрараёне Уручча прайшоў флэш-моб у знак салідарнасці з тымі, хто несправядліва пацярпеў ад рук беларускай міліцыі за свае погляды і перакананні.
20 чалавек у майках «За свабоду» і надпісамі «15 сутак – цана свабоды», «Штраф – і свабодны», «Суткі – і свабодны» выйшлі да галоўнага ўваходу міні-рынку «Уручча». Маладыя людзі ўтварылі круг і, трымаючы рукі за спіной, нібыта зняволенныя, шпацыравалі па пляцоўцы.
Здзіўленыя пакупнікі, пакінуўшы ў баку прадуктовыя цэннікі, з цікавасцю вывучалі цану свабоды. Чуліся добразычлівыя выказванні, адусюль сыпаліся пытанні. Знайшлося некалькі фатографаў-аматараў, якія вырашылі сфатаграфаваць тое, што адбываецца. Праз 5 хвілін пляцоўка спусцела, пакінуўшы толькі групу разявак і парачку таблічак з надпісамі на аўтобусным прыпынку, а народ вярнуўся да прылаўкаў з кавунамі. Што ж, затое паглядзелі, пачым у нас сёння свабода…