Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Донары дабіліся саступкі ўрада
15:50, 06/08/2007

Магілёўскія донары дамагліся першай перамогі ў справе вяртання скасаваных льгот. Па словах актывіста, ганаровага донара, аднаго са стваральнікаў Фонда донараў плазмы і крыві “Кропля жыцця” Ігара Каваленкі, Савет міністраў вырашыў пакінуць донарам 40-працэнтную надбаўку да пенсіі.

Гэта адна з прычынаў таго, што донары пакуль не будуць бестэрмінова страйкаваць, як наважваліся, і звяртацца ў Канстытуцыйны суд, паведамляе «Радыё Рацыя».

“Зараз мы чакам яшчэ лістоў, якія нам павінны даслаць з шэрагу дзяржаўных устаноў. Пасля гэтага будзем працаваць з юрыстамі, каб яны падрыхтавалі тлумачэнне слоў “кампенсацыя” і “льготы”. Толькі затым мы вырашым пытанне са зваротам у Канстытуцыйны суд. Дагэтуль не прыйшоў адказ з Міністэрства аховы здароўя. Але Савет міністраў даслаў ліст у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, згодна з якім донарам пакідаюць 40% надбаўкі да пенсіі. Так што, адно з нашых патрабаванняў ўжо выканана. Застаецца змагацца за лекі і зубапратэзававанне. Не так легка ваяваць з чыноўнікамі. На ўсё трэба шмат часу. Тым больш што мы працягваем займацца і стварэннем нашага фонда: даслалі ліст у Міністэрства юстыцыі наконт ўзгаднення назвы. Чакаем адказ, паколькі без яго не можа быць ніякай рэгістрацыі”, – кажа Ігар Каваленка.

Што датычыць акцыіі донараў з распаўсюдам улётак і запрашэннем да чыноўнікаў здаваць кроў, то ніводны з тых, каму яны былі дасланы, на прапанову не адрэагаваў: “Ні званкоў, нічога. Нібыта нічога і не было”.

Пытанне з правядзеннем страйку донараў пакуль застаецца адкрытым: “Перад тым, як падаваць дакументы на рэгістрацыю, адбудзецца сход донараў, дзе мы абмяркуем такое развіццё падзеяў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: