Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Рэпарцёры без межаў» супраць узмацнення кантролю за Інтэрнэтам у Беларусі 15:36, 06/08/2007
Сёння прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» пракаментавалі словы Аляксандра Лукашэнкі наконт ўзмацнення кантролю за Інтэрнэтам. Намер беларускага кіраўніка, які ён агучыў падчас наведвання рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия", выклікаў глыбокую турботу і заклапочанасць праваабаронцаў.
"Галоўная пагроза для беларускага Інтэрнэту – павольная смерць ад удушша ў выніку рэпрэсій, арганізаваных на самым высокім урадавым узроўні. Кантроль, які беларускія ўлады ўсталёўваюць за навінамі і інфармацыяй у Інтэрнэце, адзін з самых строгіх сярод былых краін Савецкага Саюза", – гаворыцца ў афіцыйнай заяве арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», якую цытуе Telegraf.by. Прадстаўнікі арганізацыі настойваюць на тым, што Беларусі патрэбны не кантроль, а лібералізацыя.
Падчас наведвання рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия" Лукашэнка заявіў: "Анархію ў Інтэрнэце пара спыняць... Не варта дапускаць, каб Інтэрнэт, гэтае вялікае тэхнічнае дасягненне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную памыйніцу".
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць незалежны інтэрнэт-партал, які з`яўляецца "рупарам нават не апазіцыі, а рупарам варожых нам галасоў, варожых дзяржаў". Адмысловую занепакоенасць кіраўніка дзяржавы выклікаў той факт, што аўдыторыя гэтага рэсурсу больш за наклад "Советской Белоруссии".