Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады «нацыяналізуюць» унутраны рынак нафтапрадуктаў
15:51, 06/08/2007

Урад Беларусі зацвердзіў пералік асноўных пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак краіны, у які ўвайшлі РУП «Беларуснафта» і 8 яго рэгіянальных даччыных прадпрыемстваў, уключна «Оргнафтахім» і «Менскаўтазапраўку», ААТ «Ліданафтапрадукт», ААТ «Пуховичинефтепродукт», ААТ «Мазырскі НПЗ», ААТ «Нафтан» і РУП «Беларускі нафтавы гандлёвы дом». Адпаведная пастанова Саўміна №968 была падпісаная 30 ліпеня.

Нагадаем, што паводле дзейнага заканадаўства дзяржаўныя прадпрыемствы і іншыя суб`екты гаспадарання з доляй уласнасці дзяржавы могуць вырабляць закупы тавараў у асноўных пастаўшчыкоў без правядзення тэндэру або конкурсу. Пры жаданні закупу дадзенага віду прадукцыі не ў «асноўнага», правядзенне такой працэдуры будзе неабходнасцю.

Такім чынам, адзначае АФН, урад адсек нежаданых пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў ад буйных дзяржаўных грошай. Так дадзеным дакументам рэкамендавана аблвыканкамам, Менскаму гарвыканкаму ва ўсталяваным парадку вызначыць парадак ажыццяўлення закупаў асобных відаў нафтапрадуктаў арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці.

У пералік нафтапрадуктаў, каардынатарам якіх з`яўляецца канцэрн «Белнафтахім», а пастаўшчыкамі – асноўныя пастаўшчыкі, патрапілі ўсе вядомыя віды нафтапрадуктаў – ад бензіну і дызеля да рэактыўнага паліва і бітуму.

Варта дадаць, што паводле дзейнага заканадаўства менавіта дзяржаўны каардынатар здзяйсняе размеркаванне асноўных пастаўшчыкоў і вызначае ім аб`ёмы, наменклатуру пастаўленых імі тавараў, і ўвогуле адказвае за каардынацыю дзейнасці асноўных пастаўшчыкоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: