Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі выйшлі на плошчу
17:48, 06/08/2007

Прыкладна 150 прыватных прадпрымальнікаў выйшлі сёньня на галоўную плошчу Сьветлагорску да будынку райвыканкаму. Яны пратэставалі супраць дзеяньняў міліцыянтаў і мясцовай падатковай службы, якія часта канфіскоўваюць тавар. Прадпрымальнікі пагражаюць распачаць страйк.

На адкрыты пратэст прадпрымальнікі адважыліся пасьля інцыдэнту, які здарыўся з іхнай каляжанкай Ірынай Савацеевай, паведамляе «Радыё Свабода». Днямі да яе наведаліся супрацоўнікі абласнога ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Далучыўшы прадстаўнікоў падаткавай інспэкцыі і санстанцыі, распачалі праверку. У выніку ў прадпрымальніцы арыштавалі тавар (джынсы і абутак) на два мільёны рублёў.

“Назаўтра мяне выклікалі ва Ўпраўленьне і вэрбавалі. Сказалі: калі буду даваць цікавую ім інфармацыю (ці ёсьць бандыцкія групоўкі, ці займаецца хто зь іх нашым апекаваньнем), то мае пытаньні будуць вырашацца зусім інакш. А калі ня будзем даваць інфармацыі, то праверкі і канфіскацыі тавару будуць чыніцца па ўсім горадзе.

Гэта быў адкрыты шантаж, і я гэтае справы проста так пакінуць не магла. У суботу мы правялі сход, на якім вырашылі выйсьці на плошчу. Выклікалі супрацоўнікаў пракуратуры, намесьніка старшыні райвыканкаму і агучылі ўсе свае праблемы, зьвязаныя з канфіскацыяй тавару”, -- апавядае Ірына Савацеева.

Ірына Савацеева кажа, што падобныя праблемы ўзьніклі ня толькі ў яе, і мясцовыя ўлады з разуменьнем паставіліся да прадпрымальніцкага пратэсту. Паводле спадарыні Савацеевай, сьветлагорская пракуратура лічыць, што тавар у яе быў арыштаваны незаконна.

Спыняць свой пратэст прадпрымальнікі не зьбіраюцца.

“У пятніцу вырашылі правесьці сход прадпрымальнікаў гораду з уладамі. Дзеля таго, каб улады наладзілі праверку і даклалі, ці маюць права гэтыя “ўбопаўцы” ўжываць такія захады. А то – што атрымліваецца? Мала таго, што мы плацім падатак і за наш кошт гэтае ўпраўленьне існуе, дык яны яшчэ прымушаюць нас рабіць іх работу! Прынялі рашэньне зьвярнуцца да прадпрымальнікаў краіны і правесьці ў верасьні страйк зь нявыплатай падаткаў. Таму што такая сытуацыя цяпер фактычна ва ўсіх гарадах”, -- гаворыць Анатоль Зьмітровіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: