Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газпром» і «Белтрансгаз» маўчаць 13:00, 07/08/2007
У «Газпроме» і «Белтрансгазе» не каментуюць паведамленні пра чарговы транш, які Беларусь нібыта пералічыла ў кошт доўгу за пастаўлены ў першым паўгоддзі расейскі газ.
Інфармацыю пра перавод у адрас газавага канцэрна ўжо дзвюх трацін доўгу за газ – больш за 300 млн. даляраў – распаўсюдзілі 6 жніўня тэлеканал ОНТ і агенцтва Інтэрфакс.
Нагадаем, 3 жніўня ААТ "Белтрансгаз" пералічыла "Газпрому" 190 млн. даляраў. Гэта адбылося пасля таго, як "Газпром" папярэдзіў пра скарачэнне паставак газу на 45% у выпадку, калі беларускі бок не загасіць запазычанасць. Цалкам загасіць запазычанасць "Газпрому" Беларусь павінна да 10.00 10 жніўня. У выпадку неаплаты "Газпром" скароціць пастаўкі газу прапарцыйна фактычнай аплаце.
6 жніўня старшыня ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч, дакладваючы кіраўніку дзяржавы пра вынікі працы банкаўскай сістэмы за сем месяцаў, заявіў, што краіна цалкам разлічыцца з "Газпромам" на гэтым тыдні. Прычым, па яго словах, золатавалютныя рэзервы памяншацца не будуць, нават нягледзячы на тыя значныя плацяжы, якія будуць праведзеныя на гэтым тыдні. "Мы цалкам разлічымся за газ з "Газпромам", – сказаў Пракаповіч.