Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фэст «Be2Gether» у Літве будзе дабрачынным
13:50, 07/08/2007

Частка сродкаў ад продажу квіткоў на міжнародны фэст рок-музыкі «Be2Gether» («Будзьце разам»), будзе накіраваная на аздараўленне дзяцей Чачэрска (Гомельская вобласць), пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, паведамляе БелТА.

Фэст «Be2Gether» пройдзе 24–26 жніўня ў Літве. Ён адбудзецца ў 50 м ад беларуска-літоўскай мяжы ля падножжа Нарвілішкскага замка XVI стагоддзя і будзе прысвечаны 50-годдзю заснавання Еўрапейскай супольнасці. Плануецца, што фэст стане найбуйнейшым музычным мерапрыемствам у краінах Балтыі. На яго з`едуцца больш як 30 рок-гуртоў і выканаўцаў з усяго свету, у тым ліку з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Ісландыі, Фінляндыі, Украіны і Расеі. Як чакаюць, Беларусь будуць прадстаўляць «Ляпіс Трубяцкі» і «IQ48».

«Be2Gether», дэвіз якога «Музыка адкрывае межы», – выдатная магчымасць убачыць і пачуць гурты, якія прывабліваюць тысячы прыхільнікаў ва ўсім свеце. Гэта будзе не толькі музыка, але і ўражлівы музычны спектакль на раздарожжы некалькіх культур», – гаворыць адзін з арганізатараў фэсту Гедрус Клімкявічус.

Галоўная сцэна фэсту — самая вялікая ў Літве — 22 м на 14 м. Магутнасць гуку абяцае быць больш за 200 кілават. Танцавальны клуб (больш за 600 кв.м) будзе працаваць да 4 раніцы. У кемпінгу ў намётах змогуць размясціцца на начлег больш за 10 тыс. чалавек. Закрытая ахоўная аўтастаянка разлічаная амаль на 2 тыс. месцаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: