Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іран прапаноўвае Беларусі ўсяго 100 мільёнаў еўра 10:12, 07/08/2007
Іранскі бок прапаноўвае Беларусі мноства эфектыўных праектаў у розных галінах эканомікі, у тым ліку будаўніцтва на тэрыторыі рэспублікі ГЭС з прыцягненнем спецыялістаў з Ірана. Пра гэта 6 жніўня паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Абдольхамід Фекры па выніках сустрэчы іранскай парламенцкай дэлегацыі з дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі.
“Мы прапанавалі будаваць у вас гідраэлектрастанцыі, бо ў нас ёсць багаты досвед у гэтай справе, – сказаў амбасадар. – Мы плануем укласці ў гэты праект каля 100 млн. еўра".
Дыпламат паведаміў, што неўзабаве ў Тэгеране адбудзецца паседжанне беларуска-іранскай камісіі, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі "Белтрансгаза" і нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі. "У парадку дня гэтага паседжання – пытанні энергетычнага супрацоўніцтва, у тым ліку засваенні новых нафтагазавых радовішчаў", – растлумачыў Абдольхамід Фекры.
У сваю чаргу кіраўнік дэлегацыі дэпутатаў іранскага парламента Сейед Махаммад Мехдзі Шахрахі падкрэсліў, што як дзяржаўны, так і прыватны сектар іранскай эканомікі зацікаўлены ў аб`яднанні вялікіх патэнцыялаў Беларусі і Ірана. "У нас ёсць вялізныя энергетычныя рэсурсы, у вас – выдатныя спецыялісты і тэхналогіі. Гэта разам павінна паслужыць росту дабрабыту нашых народаў", – сказаў ён.
Па словах старшыні Пастаяннай камісіі «платы прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і прадпрымальніцтву Анатоля Паўловіча, іранскія і беларускія парламентарыі абмеркавалі мноства эканамічных праектаў, у тым ліку ў сферах цеплавой і ядзернай энергетыкі, машынабудавання, турызму і адукацыі. "Усамыя блізкія 5 гадоў перад намі стаіць задача спрыяць таму, каб таваразварот паміж Беларуссю і Іранам удзесяцерыўся", – заявіў дэпутат.
Ён асоба падкрэсліў перспектыву прапрацоўкі новых праектаў у сферы турызму. "У Беларусі ёсць лясы, азёры і рэкі, у Ірана – моры і горы. Мы дадзім адзін аднаму тое, чаго бракуе для адпачынку нашых грамадзян", – сказаў Анатоль Паўловіч.
Дэлегацыя працоўнай групы Сходу Ісламскага Савета Ірана па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Беларусі знаходзіцца з візітам у Беларусі з 5 па 9 жніўня. Працоўная група была створаная ў 1997 годзе. Дэпутаты іранскага парламента бралі актыўны ўдзел у якасці міжнародных назіральнікаў на выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 і 2006 гады, на парламенцкіх выбарах 2004 года.