Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пікет у абарону палітвязняў забаронены 14:02, 07/08/2007
Менскі гарвыканкам адмовіў актывістам Руху “За Свабоду” ў правядзенні пікетаў у падтрымку палітвязняў, якія былі запланаваны на бліжэйшыя дні.
Адказ абумоўлены тым, што на месцы планаваных пікетаў будуць праводзіцца працы па падрыхтоўцы да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 940-годдзю Менска.
Нагадаем, Рух “За Свабоду” сумесна з “Правым Альянсам”, “Маладым Фронтам” і беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі падалі ў гарвыканкам Мінска заявы на правядзенне інфармацыйных пікетаў за права свабоднага навучання на беларускай мове, за свабоду палітвязняў, за свабоду слова, за свабоду сумлення, а таксама пікеты супраць адмены льгот.