Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прамовы Лукашэнкі ўключылі ў экзамены
12:26, 07/08/2007

Айчынная паліталёгія вяртаецца да савецкіх часоў. Ідэалягічныя пытаньні займаюць усё большае месца ў навучальных праграмах па прадмеце. Некалі савецкія грамадазнаўцы вывучалі па працах генэральных сакратароў пытаньні навуковага камунізму. Сёньня, як паведамляе “Наша Ніва”, у дзяржаўнай кузьні кадраў — Акадэміі кіраваньня — прапануюць вывучаць выступы Аляксандра Лукашэнкі.

Вось прыклады экзамэнацыйных пытаньняў з «Справочного пособия для поступающих в аспирантуру» (Аўт.-склад. В.Н.Крыўцоў, Л.Ф.Мядзьведзева. — Менск: Акадэмія кіраваньня пры презыдэнту Рэспублікі Беларусь, 2006. — 96 с.). Адкрыем сьпіс для спэцыяльнасьці 23.00.01 «Тэорыя палітыкі, гісторыя і мэтадалёгія палітычнае навукі» (с. 70-72):

Пытаньне №28 — «Недзяржаўныя інстытуты ў палітычнай сыстэме. Выступ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пятым зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі 20.09.2005».

Пытаньне № 32 — «Грамадзкія аб’яднаньні і рухі. Выступ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на 39-м зьезьде БРСМ 23.09.2005»

Пытаньне № 58 — «Месца Рэспублікі Беларусь у зьменлівай палітычнай структуры сьвету. Выступ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на 60-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН 15.09.2005»

Пытаньне № 60. — «Пасланьне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь (2006)»

Ведаць прэзыдэнцкую мудрасьць павінны і будучыя асьпіранты іншых спэцыяльнасьцяў, што маюць нейкае дачыненьне да паліталёгіі, а ў экзамэнацыйных пытаньнях для іх прысутнічаюць гэтыя самыя ці падобныя пытаньні. У сьпісах літаратуры да пытаньняў таксама поўна ідэалягічных крыніцаў. Цікава, праўда, што ў экзамэнацыйных пытаньнях згадваюцца толькі чатыры згаданыя прамовы.

Відаць, яны, на думку ўкладальнікаў, носяць унівэрсальны і вечны характар. Паводле выступу прэзыдэнта на Генасамблеі ААН, трэба разглядаць ня толькі месца Беларусі ў сьвеце, але і выкарыстоўваць для разгляду такіх, напрыклад, пытаньняў, як «Проблемы глобализации и различные аспекты этого процесса», а таксама «Глобальные проблемы современности. Сущность и критерии выделения» (у абодвух выпадках другая частка пытаньня — гэта згаданы выступ).

Сыстэматычнасьці вывучэньне творчасьці прэзыдэнта ня мае — выкарыстоўваюцца толькі чатыры выступы, дый тое тры зь іх падазрона блізкія па часе адзін да аднаго.

Небясьпечна тое, што такія экзамэнацыйныя пытаньні ўвогуле аказалася магчымым скласьці, зацьвердзіць і выкарыстоўваць. І справа ня ў нашым стаўленьні да прэзыдэнта, але ў НАВУЦЫ.

Выступы прэзыдэнта, пры ўсёй павазе, ня могуць быць заменай навуковых працаў па паліталёгіі. Інакш кажучы, мы зноў бачым наступствы захаваньня савецкай сыстэмы адукацыі і навукі, таталітарнай і каньюнктурнай па сваёй сутнасьці.

Ніводзін сумленны навуковец не дазволіць сабе дапасоўваць сваю акадэмічную дзейнасьць да неакадэмічных мэтаў — абы дагадзіць некаму. Калі ў краіне зьяўляюцца гатовыя да таго людзі, гэта азначае пачатак заняпаду навукі ў гэтай дзяржаве. А ўрэшце і самой дзяржавы. Калі штукарствы магчымыя ў паліталёгіі, значыць, яны могуць мець месца і ў іншых навуках. І там страты, як мы ўжо ведаем з савецкіх часоў, можа быць куды большымі — сьмерцяносныя сьвінакомплексы, выбухованебясьпечныя АЭС.

Такое стаўленьне да навукі выракае на правал мадэрнізацыйныя намаганьні рэжыму, бо мадэрнізацыя — гэта прынамсі рацыянальнасьць і навука. Не вывучэньне прамоваў і цытатаў правадыроў. Парк высокіх тэхналёгіяў не збудуеш на цытатніках.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: