Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Сярэдневечны» фэст на фальшывай «Лініі Сталіна» 15:59, 07/08/2007
15 - 16 верасня на цэнтральнай пляцоўцы гiсторыка-культурнага комплексу "Лiнiя Сталiна" будзе праходзiць III Мiжнародны рыцарскi фэст "Беларусь сярэднявечная". Арганізатары абяцаюць сабраць на фестываль рыцараў і іх абаяльных дам клубаў з Беларусi, Чэхii, Польшчы, Украiны, Расii, Прыбалтыкi. Нашую краiну будуць прадстаўляць клубы "Унiя Меч i Крумкач", "Ордэн Паўночнага Храма" і яшчэ каля 30 рыцарскіх аб`яднанняў з Лiды, Баранавiчаў, Магiлёва, Гродна, Брэста, Пiнска, Гомеля.
У першы дзень фэсту можна будзе ўбачыць рыцарскi турнiр паводле ўзораў ХIII стагоддзя, у якiм прымуць удзел самыя таленавiтыя i артыстычныя рыцары нашага часу. Пасля бiтвы будзе вызначаны лепшы баец, якому давядзецца выбраць каралеву прыгажосцi, піша газета “Звязда”.
Прадоўжаць свята бугурты — схваткi дзвюх рыцарскiх армiй, якiя налiчваюць па меншай меры 200 чалавек! Спаборнiчаць давядзецца ў некалькiх намiнацыях, сярод якiх "захоп сцяга", "захоп караля", "палявая бойка".
Мерапрыемства не абыйдзецца без фаер-шоў, якое апошнім часам стала традыцыйнай забаўкай рыцарскіх фэстаў.
На другi дзень запланаваны вялiкі турнiр лучнiкаў i арбалетчыкаў за залатую стралу і рыцарскi турнiр. Пераможцу ўзнагародзяць галоўным прызам фестывалю — залатой каронай.
Непаўторным антуражам рыцарскага фэсту, мабыць, будуць нямецкія танкі і гарматы, а ў якасці грымёрак і пакояў адпачынку выкарыстаюць узорна-паказальныя бліндажы часоў Другой сусветнай вайны. Нічога такога, калі вядома, што "Лініі Сталіна" – суцэльная бутафорыя.