Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шведы падтрымалі незалежныя прафсаюзы Беларусі
16:52, 07/08/2007

Незалежныя прафсаюзы Беларусі, і ў прыватнасці Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), у складаных умовах дзейнасці робяць "фантастычную працу". Такую ацэнку працы прафсаюзных актывістаў даў старшыня шведскага прафсаюза "IF Metal" Стэфан Лавен на прэс-канферэнцыі ў Менску 7 жніўня.

С.Лавен знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візітам (6-7 жніўня) на запрашэнне Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці.

Шведскі прафсаюзны дзеяч адзначыў, што ў Беларусі існуюць "вельмі складаныя ўмовы для дзейнасці незалежных прафсаюзаў", таму ён быў здзіўлены, калі "падчас гутарак пачуў масу прыкладаў дапамогі з боку незалежных прафсаюзаў пэўным людзям", паведамляе БелаПАН.

Як адзначыў С.Лавен, міжнародныя прафсаюзныя сувязі "становяцца ўсё больш важнымі ў святле працэсаў глабалізацыі". "Сёння фактычна існуе толькі адна сіла, якая можа абараніць інтарэсы працаўнікоў, – незалежныя прафсаюзныя арганізацыі. Грамадства ўсё больш адчувае ў іх сілу, якая рэальна змагаецца за лепшую будучыню чалавека", – сказаў С.Лавен.

Старшыня прафсаюза "IF Metal" таксама паведаміў, што ўпершыню наведаў Беларусь у 2003 годзе. "Наколькі я ведаю, колькасць прафсаюза РЭП за гэты час фактычна не змянілася. Аднак я ўпэўнены, што гэта адбываецца не з прычыны іх дрэннай працы з працаўнікамі, а ў сувязі з складанымі ўмовамі, у якія пастаўленая іх дзейнасць", – заявіў ён.

С.Лавен паабяцаў беларускім калегам дапамогу ў іх дзейнасці і наладжванні далейшых кантактаў з міжнароднымі прафсаюзнымі арганізацыямі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: