Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы «Туркменбашы» – загадка для Захаду
14:41, 07/08/2007

Гурбангулы Бердымухаммедаў цяпер не абыходзіцца невялікай візітнай карткай – і не толькі з прычыны свайго трохі задоўгага імя. Справа ў тым, што гаспадару размешчанага ў Цэнтральнай Азіі Туркменістана цяпер на візітоўцы трэба шмат месца, каб пералічыць усе свае функцыі: прэзідэнт, прэм`ер-міністр, генерал – а пачынаючы з вечара нядзелі, яшчэ і старшыня Дэмакратычнай партыі Туркменістана, пішуць Дорыс Краўс і Крысціян Шварц у аўстрыйскай газеце «Die Presse».

Гэтым калекцыянаваннем пастоў Бердымухаммедаў прытрымліваецца традыцыі свайго папярэдніка Сапармурата Ніязава, які, быўшы "Туркменбашы" (бацькам усіх туркмен), стаяў у цэнтры бязлітаснага культу асобы і цягам 21 года кіраваў былой савецкай рэспублікай пры дапамозе жорсткай рукі і ў поўнай ізаляцыі. Кантактаваў ён толькі з Расеяй, якая перапрадавала ільвіную долю туркменскага газу на Захад. У снежні 2006 года Ніязава не стала, у лютым яго пераемнікам стаў Бердымухаммедаў.

Ордэн вагай у кілаграм золата

Захаду складана даваць ацэнкі гэтаму чалавеку, які прадэманстраваў дзіўную ўстойлівасць і ўвайшоў у туркменскі палітычны фальклор як "цень Ніязава". З аднаго боку, на загад Бердымухаммедава былі знятыя шматлікія партрэты яго папярэдніка, і ён вызваліў службоўцаў ад штодзённай клятвы вернасці прэзідэнту. З другога боку, ствараецца ўражанне, што і яму не чужы матэрыяльны бок культу асабліва: так, на сваё 50-годдзе ён узнагародзіў сябе залатым ордэнам вагай у кілаграм, упрыгожаным дыяментамі, а таксама падвысіў сабе зарплату і пенсію.

З трэцяга боку, пад яго эгідай пачынаецца асцярожнае здыманне ізаляцыі. Так, з нядаўніх часоў у сталіцы Ашхабадзе туркмены могуць наведваць інтэрнэт-кафэ – нават пры тым, што шмат для каго гэта стала дарагім задавальненнем на фоне сярэдняй зарплаты ў 66 еўра. Акрамя таго, Бердымухаммедов плануе мадэрнізаваць сістэму адукацыі і выплаціць пенсіі. Ён таксама ўпершыню пусціў у краіну дэлегацыю МВФ і выслухаў меркаванні экспертаў.

Для рэфармавання краіны Бердымухаммедаў запланаваў не больш і не менш як "грандыёзныя грамадскія будоўлі, новае адраджэнне і асноватворную рэарганізацыю", як ён паведаміў пры ўступе ў пасаду старшыні партыі. Найбольшую радасць ён даставіць 5 млн сваіх суайчыннікаў, адбудаваўшы новыя медыцынскія цэнтры. Старыя былі зачыненыя ў канцы 90-х – тагачасным міністрам аховы здароўя Бердымухаммедавым.

І, нягледзячы на ўсё гэта, Захаду яшчэ некаторы час давядзецца пацярпець, перш чым яму атрымаецца ўвайсці ў туркменскія дзверы і прыкласціся да туркменскай газавай трубы. Трэба спачатку прыбраць з поля бою Кітай. І, вядома, Маскву, цесныя стасункі з якой Бердымухаммедаў падтрымлівае. Нават калі новы гаспадар і бачыць, "што аднабаковыя стасункі з Масквой становяцца невыгоднымі", як лічыць Андрэа Шмітц з нямецкага Фонду навукі і палітыкі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: