Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мільярды ў Менск
10:35, 08/08/2007

Міжнародная група кампанія «Ітэра» абвясціла пра планы ўкласці 30 млрд. даляраў у забудову цэнтральнай часткі Менска. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Рэалізацыяй праекту зоймецца дэвелаперскае падраздзяленне «Ітэры» – «Ітэраінвестстрой». Інвестыцыі ў засваенне больш як 300 га ў цэнтры сталіцы Беларусі могуць скласці блізу 30 млрд даляраў, пры гэтым дэвелапер мае намер фінансаваць праект, выкарыстоўваючы ўласныя і пазыковыя сродкі. Для рэалізацыі праекту ў Беларусі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі будзе створаная кіроўная кампанія.

Паводле праекту, распрацаванаму Праектным інстытутам №2 (Масква), на ўчастку плошчай 301 га будуць збудаваныя жылы раён і дзелавы цэнтр. Цяпер гэтая тэрыторыя занятая ў асноўным аэрапортам «Менск-1» і Менскім авіярамонтным заводам. «Ітэра» прапаноўвае пабудаваць жылы раён на 35-38 тыс. жыхароў (блізу 850 тыс. кв. метраў жылля) і вышынны адміністрацыйна-дзелавы цэнтр, дзе размесцяцца офісныя, гандлёвыя, гасцінічныя плошчы, а таксама вежа – сімвал Беларусі – вышынёй у 70-80 паверхаў. Праект таксама прадугледжвае арганізацыю новай транспартнай інфраструктуры, у тым ліку новых станцый метро. «Цяпер прапрацоўваюцца пытанні інвеставання ў транспартную і іншую інфраструктуру з боку «Ітэры» і бюджэту Беларусі», – дадаў прадстаўнік кампаніі. Да практычнай рэалізацыі гэтага праекту прызначанае прыступіць у 2009 годзе.

Міжнародная група кампаній «Ітэра» створаная ў 1992 годзе і з 1994 года займаецца рэалізацыяй газу. Кампанія з`яўляецца адзінай прыватнай газавай кампаніяй у краінах СНД і Балтыі, якая ажыццяўляе экспартныя пастаўкі газу. З 1998 года «Ітэра» развівае ўласную газаздабычу ў Ямала-Ненецкіай аўтаномнай акрузе. За час працы кампанія інвеставала ў развіццё газаздабываючай галіны больш як 1 млрд даляраў. У агульнай складанасці на радовішчах, якія распрацоўваюцца «Ітэрай» у ЯНАА, здабытыя звыш як 100 млрд куб. метраў прыроднага газу. Дэвелаперскае падраздзяленне «Ітэраінвестстрой» уваходзіць у «Ітэраінвестхолдынг», якое, у сваю чаргу, уваходзіць у склад МГК «Ітэра». Уласнікам кампаніі з`яўляецца кіпрская ITERA Holdings Ltd.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: