Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газпром» дагэтуль не атрымаў грошай ад Беларусі 09:56, 08/08/2007
На рахункі «Газпрома» пакуль не паступілі новыя грошы з Беларусі за пастаўлены газ. Пра гэта ў інтэрв`ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» 7 жніўня паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў.
"Як толькі сродкі будуць пераведзеныя ў поўным аб`ёме, "Газпром" пра гэта абвесціць, – сказаў С.Купрыянаў, – але пакуль гэтага не адбылося".
Па яго словах, ніякага канфлікту з Беларуссю няма, аднак па абавязальніцтвах, прапісаных у кантрактах, трэба плаціць.
У аўторак першы намеснік беларускага прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка заявіў, што 3 жніўня былі выплачаныя 190 млн. даляраў, а на наступны дзень – яшчэ каля 60 млн. даляраў.
Агульная сума доўгу за пастаўлены ў першым паўгоддзі газ перавышае 450 млн. даляраў. Беларускі бок абяцае расплаціцца да 10 жніўня, у адваротным выпадку "Газпром" пагражае скараціць пастаўку паліва. У студзені–чэрвені краіна плаціла па 55 даляраў за тысячу кубаметраў, карыстаючыся адтэрміноўкай, якую дала расейская кампанія.
З жніўня Беларусь абяцае плаціць за газ у поўным аб`ёме – па 100 даляраў за тысячу кубаметраў. Па словах У.Сямашкі, 23 жніўня наступае тэрмін плацяжу за газ, спажыты Беларуссю ў ліпені, – прыкладна 150 млн. даляраў.