Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Казулін: 500 дзён за кратамі
09:35, 08/08/2007

7 жніўня споўнілася роўна 500 дзён знаходжання ў зняволенні экс-кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна.

Казулін кінуты за краты за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня Менскі суд прысудзіў палітыка да 5,5 гадоў турэмнага зняволення. У турме Аляксандр Казулін абвясціў галадоўку, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Палітвязень галадаў 53 дні, страціўшы больш за 40 кілаграмаў вагі і беззваротна падарваўшы здароўе. Мужны палітык дамогся сваёй мэты – прадстаўнік ЗША падняў беларускае пытанне ў Радзе бяспекі ААН.

Пра тое, як сёння сябе адчувае Казулін, распавядае дачка палітвязня Юлія Казуліна, якая нядаўна сустракалася з бацькам у калоніі, а таксама яго паплечнікі па партыі Сяргей Скрабец і Ігар Рынкевіч пракаментавалі гэтую дату.

Юлія Казуліна: Бацька піша ў лісце пасля нашай сустрэчы: «Пасля сустрэчы быццам вяртаешся ў іншы свет, нібыта пражываеш у розных вымярэннях. Адкрыў дзверы, пераступіў нябачны парог – і ўсё зусім іншае…»

Бацька выглядаў спакойным, упэўненым, пры тым, што ціск на яго павялічваецца. У першую чаргу, яго прэсуюць інфармацыйна. Да яго прыходзяць не ўсе лісты, нават ад нас – дзе гаворка ідзе пра дамашнія справы і здароўе – усё роўна не даходзяць. Цяпер маці пачала нумараваць лісты і пасылаць заказной поштай з апавяшчэннем

Зняволеным не даюць мець стасункі з ім.

Па надуманых прычынах яму ўжо вынеслі тры папярэджанні. За апошняе забаранілі адно кароткатэрміновае спатканне, якіх усяго тры ў год… Так што наступнае спатканне можа быць толькі ў лістападзе….

Пыталіся пра здароўе… Праблемы тыя самыя – спіна і нага. Гэтае ўсё наступства збівання падчас двух арыштаў. У бацькі і так спіна была «слабым месцам», а цяпер усё пагоршылася. Ні прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа, ні незалежнага медыка, якога рэкамендавала нямецкая амбасада, да бацькі не пусцілі.

Сяргей Скрабец: Сёння мы ўсё гучней і гучней заяўляем: "У засценках, у нечалавечых умовах таміцца экс-кандыдат у прэзідэнты прафесар Казулін!" Сацыял-дэмакраты Беларусі (БСДП (Г) і БСДГ) абвясцілі пра сваю сумесную акцыю ў падтрымку палітычнага зняволенага Аляксандра Казуліна. Мы плануем, што гэтая акцыя ахопіць усю краіну. Пададзеныя заяўкі на правядзенне пікетаў салідарнасці ў Менску, Лідзе, Баранавічах. Аналагічныя заяўкі рыхтуюцца ў шматлікіх гарадах і сёлах.

Ігар Рынкевіч: Для шматлікіх беларусаў гэтыя 500 дзён – тэрмін драмы, якая працягваецца. Аляксандра Казуліна кінулі ў турму па прысуду паслухмянага ўладам суду за тое, што ён устаў у авангард дэмакратычных перамен, барацьбы за перамогу праўды і справядлівасці. Не будзь у турме, лідэр беларускіх сацыял-дэмакратаў, па аналогіі з вядомымі 500 днямі Яўлінскага, таксама зрабіў бы ўсё для карэннага паляпшэння становішча свайго народа, для здабыцця свабоды Беларуссю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: