Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ААТ «Белтрансгаз» па стане на раніцу 8 жніўня пералічыла на рахунак ААТ «Газпром» апошні плацёж па пагашэнні поўнага кошту паставак газу ў першым паўгоддзі, паведаміла «Інтэрфаксу» дасведчаная крыніца ў профільным ведамстве. У «Газпроме» журналістам пацвердзілі інфармацыю пра тое, што «Белтрансгаз» у сераду ажыццявіў апошні плацёж у кошт аплаты доўгу за пастаўкі газу ў першым паўгоддзі 2007 года.
«Сёння раніцай падпісанае аплатнае даручэнне па апошнім траншу. З Беларусі ў адрас «Газпрома» грошы пашлі», – сказала крыніца.
Пры гэтым яна не ўдакладніла памер апошняга плацяжу, але падкрэсліла, што яго пералік дазволіць цалкам загасіць прадстаўленую "Газпромам" адтэрміноўку аплаты 45% кошту газу, пастаўленага ў першым паўгоддзі – $456,16 млн.
Па словах суразмоўцы агенцтва, з улікам неабходнага для правядзення плацяжу часу, "Газпром" убачыць грошы заўтра". "Гэта будзе адпавядаць узгодненаму графіку плацяжоў", – дадала крыніца.
Як паведамлялася раней, 7 жніўня ў Мінэнерга Беларусі паведамілі, што ў сераду раніцай Беларусь завершыць пералік сродкаў "Газпрому" ў кошт аплаты за газ у першым паўгоддзі.
Раней "Газпром" адклаў абмежаванне паставак газу ў Беларусь да 10 жніўня, даўшы Беларусі магчымасць аплаціць пастаўкі за I паўгоддзе да гэтай даты.
Тым не менш, эксперты адзначаюць, што нават калі цяпер Беларусь цалкам і без лішніх складанасцяў расплаціцца з «Газпромам», напружанасць у стасунках з «Газпромам» будзе рэгулярна нагнятацца, бо ў другім паўгоддзі ніякай растэрміноўкі плацяжу (як гэта было з студзеня па ліпень, калі «Белтрансгаз» пералічваў 55% сумы) кантрактам не прадугледжанае. А значыць, да 23 жніўня беларускі бок павінен цалкам аплаціць ліпеньскія пастаўкі па 100 дал. за тысячу кубаметраў.
Наступны момант напружанасці можна адважна прагназаваць на пачатак будучыні года, калі цана на газ для Беларусі зноў вырасце. «Газпром» і «Белтрансгаз» падпісалі чатырохгадовы кантракт на пастаўку газу, паводле якога ў 2007 годзе газ будзе каштаваць Менску 100 дал. за тысячу кубаметраў, у 2008 годзе цана складзе 67% ад сярэднееўрапейскага кошту расейскага газу, а ў 2009 і 2010 гады – 80 і 90% адпаведна. Такім чынам, калі адняць з прагнознай экспартнай цаны ў далёкім замежжы (270 дал.) 30-адсоткавую мытную пошліну, якая не налічаецца пры пастаўках у Беларусь, а таксама кошт транспартоўкі да Нямеччыны, з студзеня «Белтрансгаз» павінен будзе плаціць не менш як 120 дал.за тысячу кубаметраў.