Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
9 жніўня на вуліцы Парніковай здадзены ў эксплуатацыю чарговы шматкватэрны дом, навасельцамі якога стануць супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. У рамках рэалізацыі нацыянальнай жыллёвай праграмы і ўказаў Аляксандра Лукашэнкі кампанія выступала заказчыкам будаўніцтва, працы ў найкарацейшыя тэрміны ажыццявіла ААТ «МАПІД».
Будаўніцтва 19-павярховага шматкватэрнага дому з сучаснай планіроўкай, якасным унутраным аздабленнем, лічыльнікамі ўліку гарачай і халоднай вады, сістэмай рэгулявання тэмпературы памяшкання і іншымі выгодамі сумеснымі намаганнямі Белтэлерадыёкампаніі і ААТ «МАПІД» было завершанае датэрмінова – менш як за год, паведамляе «Інтэрфакс».
Цікава, што здача дому ў эксплуатацыю адбылася напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў. Акт прыёмкі быў падпісаны ва ўрачыстых абставінах. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, ААТ «МАПІД» і будучыя жыхары.
Падчас цырымоніі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі павіншаваў будаўнікоў з святам і выказаў словы падзякі за праробленую працу. У адказ генеральны дырэктар ААТ «МАПІД» Іван Янчарскі выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.
У інтэрв`ю журналістам Агенцтва тэленавін Аляксандр Зімоўскі таксама паведаміў: «З прычыны таго, што досвед быў паспяховым, мы возьмем на сябе смеласць звярнуцца да прэзідэнта з просьбай, каб гэты карысны досвед не застаўся адзінкавым, і практыка будаўніцтва жылля для працаўнікоў СМІ была працягнутая».