Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Die Presse: «Лукашэнка сутаргава шукае крэдыты за мяжой» 10:58, 10/08/2007
За два дні да заканчэння тэрміна ультыматуму Беларусь заплаціла Расеі астатак свайго доўгу. У першым паўгоддзі краіна назапасіла доўг за пастаўку прыроднага газу ў памеры 460 млн даляраў, у выніку чаго дзяржаўны газавы манапаліст "Газпром" прыстрашыў ёй скарачэннем паставак, піша аўстрыйская газета «Die Presse».
У адрозненне ад украінскіх падзей, калі на пачатку 2006 года "Газпром" перакрыў газавы вентыль, абумовіўшы тым самым недапастаўку газу ў Еўропу, гэтым разам кіраўніцтва канцэрна на крайнія меры не пайшло. Ад скарачэння паставак маглі пацярпець і краіны ЕЗ: чвэрць газу, якая пастаўляецца "Газпромам" у Еўропу, ідзе па трубаправодзе, які праходзіць па тэрыторыі беларускай дзяржавы. Летась Еўропа атрымала 161,5 млрд кубаметраў прыроднага газу.
Новы канфлікт узімку?
На пачатку студзеня Расея падвысіла Беларусі дужа льготныя цэны на газ з 46,68 да 100 даляраў за тысячу кубаметраў, Аляксандр Лукашэнка згадзіўся на гэта толькі пры ўмове частковай адтэрміноўкі. Еўрапейскія краіны плацяць "Газпрому" да 250 даляраў за тысячу кубаметраў.
Лукашэнка папрасіў свой народ расходаваць газ больш эканомна. Так, сельгаспрадпрыемствы павінны выкарыстоўваць у якасці паліва дровы. За другое паўгоддзе Беларусі зноў трэба будзе аплаціць рахунак за газ у памеры каля 1 млрд даляраў. Гэтая акалічнасць можа стаць прычынай новага канфлікту. Лукашэнка сутаргава шукае крэдыты за мяжой. Так, ён намякаў, што аплаціць даўгі Беларусі дапаможа венесуэльскі прэзідэнт Уга Чавес. Перамовы ж з Расеяй наконт крэдыту ў 1,5 млрд даляраў дагэтуль ніякага выніку не далі.