Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзевага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына і Барыс Пархамчук. Маладзёны вярталіся з моладзевага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.
Дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі “Малады Фронт” лічыць супрацьзаконымі, бо нацыянальны штандар ня ёсьць забароненай сымболікй і не мусіць рэгістравацца. Міліцыянты ўжывалі ў дачыненьні да затрыманых фізычную сілу. Яшчэ адным парушэньнем заканадаўства ёсьць ужываньне спэцсродкаў-кайданкоў у дачыненьні да непаўнагодых Тычыны і Шылы.
Праз некалькі гадзінаў усіх затрыманых вызвалілі без складаньня пратаколаў.