Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка здзейсніць сёння працоўную паездку ў Гарадзенскую вобласць. Чакаюць, што беларускі кіраўнік наведае СПК "Гервяты" Астравецкага раёна. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з ходам уборкі зерневых, падрыхтоўкай глебы да сяўбы зімавых і пажніўных культур, арганізацыяй працэсу дапрацоўкі, захоўвання збожжа і насеннага фонду.
Лукашэнку будзе дакладзенае пра меры па выкананні Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гады ў гаспадарках Гарадзенскай вобласці і Астравецкага раёна, чаканыя вынікі уборачнай кампаніі і выкананні дзяржаўных паставак збожжа, а таксама пра сацыяльнае развіццё і добраўпарадкаванні аграмястэчка Гервяты.