Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінэканомікі прапаноўвае знізіць падаткі
12:49, 10/08/2007

Пры падрыхтоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год Міністэрства эканомікі зыходзіць з росту цэн на энерганосьбіты на 15–20%. Кампенсаваць рост цэн на энергарэсурсы для прадпрыемстваў Мінэканомікі прапаноўвае з дапамогай паніжэння падатковай нагрузкі, у прыватнасці, адмены адваротных падаткаў.

Пра гэта паведаміла намесніца кіраўніка ведамства Таццяна Старчанка на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 9 жніўня ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што згодна з падпісаным 31 снежня 2006 года кантрактам, разлік цаны расейскага газу для Беларусі з 2008 года будзе здзяйсняцца па еўрапейскай формуле. З 1 студзеня наступнага года формула цаны на газ будзе адпавядаць аналагічным разлікам пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу. Пры гэтым прадугледжаныя паніжаючыя каэфіцыенты: на 2008 год — 67%, на 2009 — 80%, на 2010 год — 90%. Да 2011 года Беларусь павінна выйсці на 100-адсоткавую аплату цаны па еўрапейскай формуле.

У сувязі з далейшым ростам кошту энергарэсурсаў і неабходнасцю выканання прагнозных параметраў эканамічнага развіцця Мінэканомікі прапаноўвае знізіць падатковую нагрузку на прадпрыемствы, адмяніўшы адваротныя падаткі. "Паніжэнне падатковай нагрузкі павінна спрыяць кампенсаванню росту кошту энерганосьбітаў, гэта дазволіць не пагоршыць фінансавае становішча прадпрыемстваў", – лічыць Старчанка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: