Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чакаюцца новыя палітычныя суды
18:09, 10/08/2007

Дванаццатую па ліку крымінальную справу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі перадалі днямі ў суд. Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Іван Шыла, Наста Азарка і Яраслаў Грышчэня ў хуткім часе паўстануць перад судом.

Маладафронтаўцы лічаць, што спроба ўладаў зьнішчыць арганізацыю і запалохаць прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў сярод моладзі выклікала адваротную рэакцыю. Колькасьць сябраў “Маладога фронту” ды іншых моладзевых арганізацый павялічылася, паведамляе “Радыё Свабода”.

Пасьля таго, як лідэра арганізацыі Зьмітра Дашкевіча пакаралі зьняволеньнем на паўтара году, пачаліся штомесячныя вулічныя акцыі ў абарону маладафронтаўца, якія ладзілі сябры розных моладзевых супольнасьцяў.

Напрыканцы траўня ў Менску судзілі пяцёх актывістаў “Маладога фронту”: Насту Палажанку, Барыса Гарэцкага, Зьмітра Хведарука, Аляксея Янушэўскага і Алега Корбана. Суд адбываўся ў той момант, калі вырашалася пытаньне пра гандлёвыя прэфэрэнцыі для Беларусі. На думку назіральнікаў, гэта паўплывала на рашэньне ўладаў – і “пяцёрку” пакаралі толькі штрафамі.

Напярэдадні суду ў КДБ і пракуратуру пачалі выклікаць дзясяткі чалавек дзеля паказаньняў у новых крымінальных справах. Гэтым разам – супраць рэгіянальных актывістаў.

Непаўналетняга Івана Шылу, які вучыцца ў Салігорскай сярэдняй школе, будуць судзіць першым.

“Калі мае аднаклясьнікі даведаліся, што нада мной будзе адбывацца суд, то паабяцалі: абавязкова прыйдзем на суд і будзем усяляк цябе падтрымліваць. Ніводзін з маіх аднаклясьнікаў, сяброў у школе не сказаў, што ня трэба было займацца гэтым, бо такое мае пэўныя наступствы. Зусім наадварот” , -- паведаміў актывіст “Радыё Свабода”.

Крымінальныя справы супраць Насты Азаркі ў Нясьвіжы і Яраслава Грышчэні ў Баранавічах днямі накіравалі ў суды. Цягам месяца стане вядомы дзень судовых паседжаньняў.

Адзін з лідэраў апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч мяркуе: зьнішчэньне моладзевай арганізацыі ня мае пэрспэктывы.

“Таталітарная ўлада ніколі ня мае добрай будучыні. Ня можа яна доўга існаваць. Тым больш – у сучасным сьвеце. Сымбалем будучыні зьяўляецца моладзь, і ўлада прайграла гэтую моладзь. Чым больш будзе рэпрэсій, тым лепш будуць гуртавацца шэрагі “Маладога фронту” ды іншых арганізацый. “Малады фронт” насамрэч – самы актыўны, самы бачны. Ягоныя шэрагі павялічваюцца. Беспэрспэктыўна сілай зьнішчаць дух. Дух непераможны”, -- заявіў палітык.

Маладафронтаўцы заявілі, што будуць як мага часьцей ладзіць акцыі салідарнасьці са сваімі паплечнікамі ў Менску і рэгіёнах. Крымінальныя справы яны разглядаюць як праяву страху ўладаў перад актыўнай моладзьдзю. Асабліва – напярэдадні 6 верасьня, калі “Маладому фронту” споўніцца 10 гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: