Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прапагандыстаў узнагародзілі ордэнамі 12:19, 10/08/2007
Галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" – друкаванага органа адміністрацыі прэзідэнта – Павел Якубовіч удастоены ордэна Францыска Скарыны. Указ аб узнагароджанні журналістаў выдання Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 жніўня.
Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаныя рэдактар Анатоль Літвінскі і аглядальнік Віктар Панамароў. Уласны карэспандэнт Павел Мінчанка і намеснік галоўнага рэдактара Галіна Тарапецкая ўдастоеныя медалі Францыска Скарыны. Такімі высокімі ўзнагародамі адзначаная іх «шматгадовая плённая праца ў друку, значнае асабістае ўкладанне ў развіццё беларускай журналістыкі», адзначалася пры ўзнагароджанні.