Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі «Внешторгбанк» сыходзіць з Беларусі 14:19, 10/08/2007
Наглядальны савет ААТ «Банк ВТБ» («Внешторгбанк») на ўчорашнім паседжанні прыняў рашэнне наконт закрыцця прадстаўніцтва ў Беларусі.
Як паведамляе «БДГ» са спасылкай на прэс-службу банка, «дадзенае рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што да сёння Прадстаўніцтва выканала пастаўленыя перад ім задачы па арганізацыйным забеспячэнні ўмацавання пазіцый ВТБ у Рэспубліцы Беларусь. У сувязі з набыццём ААТ Банк ВТБ кантрольнага пакета акцый ЗАТ «Славнефтебанк» яму будуць перададзеныя асноўныя функцыі па далейшым прасоўванні брэнда ВТБ на рынку банкаўскіх паслуг Рэспублікі Беларусь».
Нагадаем, сёлета з дазволу беларускага кіраўніцтва і Нацбанка «Внешторгбанк» набыў беларускі «Славнефтебанк». Кантрольны пакет абышоўся расейскай групе ў 25,4 млн. даляраў (380 даляраў за акцыю), што было ў 2,7 разоў вышэй за намінальны кошт. Паведамлялася, што пасля змены ўласніка банк захаваць прыярытэт крэдытавання рэальнага сектара эканомікі, найперш, нафтахімічнай галіны. Раней кантрольны пакет акцый беларускага банка належыў канцэрну «Белнафтахім».