Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Над навукоўцамі згушчаюцца хмары 16:52, 10/08/2007
Аляксандр Лукашэнка сумняваецца ў выніковасці працы навуковых інстытутаў звязаных з земляробствам. "Мяне папярэджвалі: Аляксандр Рыгоравіч, вам вешаюць локшыну на вушы навукоўцы. Няма новых эфектыўных гатункаў зерневых", – сказаў А.Лукашэнка падчас наведванняў сельскагаспадарчага прадпрыемства "Гервяты" Гарадзенскай вобласці, паведамляе «Інтэрфакс».
Падчас знаёмстваў з працай прадпрыемства А.Лукашэнка заявіў, што ўжо аддаў даручэнне "прааналізаваць і параўнаць гатункі выведзеныя беларускімі навукоўцамі з польскімі, фінскімі, нарвежскімі аналагамі, зерневых культур, якія вырабляюцца ў іншых краінах. І мы дамо ацэнку".
Развіваючы тэму эфектыўнасці гадоўлі якасных гатунковых зерневых культур, А.Лукашэнка прывёў прыклад. Назіраючы па тэлевізары за велагонкай Тур дэ Франс, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на дагледжанасць і раўнамерны рост зерневых на французскіх палях. "І гэта нягледзячы на жудасную непагадзь, іх там усіх заліло дажджамі", – сказаў кіраўнік дзяржавы. "У нас жа з надвор`ем было нашмат лепш, але палегласці зерневых вялікія", – канстатаваў ён. У гэтым кантэксце Лукашэнка працытаваў выказванне намесніка прэм`ер-міністра Беларусі, які курыруе сельскую гаспадарку: "У нас, па выказванню Івана Міхайлавіча Бамбізы, зерневыя катком прыкатаныя".
Лукашэнка заклікаў навукоўцаў звярнуць увагу на гадоўлю зерневых культур, якія выключаюць палегласці па прычыне неспрыяльных метэаўмоў.