Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 1112
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусаў чакае «манетызацыя» льгот?
16:35, 11/08/2007

Праект закону адраснай сацыяльнай дапамогі нагадвае сакрэтны дакумент, які чыноўнікам забаронена каментаваць. Ужо праз чатыры месяцы студэнты згубяць ільготы на праезд у грамадскім транспарце. Тыя, каму пашанцуе, будуць атрымліваць сацыяльную адрасную дапамогу. Распрацоўкай такога праекта ўказа займалася камісія з прадстаўнікоў розных міністэрстваў. Каментаваць адмаўляюцца амаль усе.

«Еўрарадыё» сталі вядомымі некаторыя падрабязнасці: у першым варыянце праекта ўказа студэнтам была прадугледжана штомесячная выплата ў памеры 28 тысяч рублёў. Аднак не ўсе распрацоўшчыкі праекта згадзіліся з гэтай цыфрай. Прафсаюз — за яе павялічэнне, бо гэтых грошай хопіць толькі на праязны білет на адзін від транспарту, які зараз каштуе каля 22 тысяч беларускіх рублёў. Астатніх грошай іншагародняму студэнту не хопіць нават, каб заехаць да бацькоў. Да чаго змаглі дамовіцца на сённяшні дзень, распавёў супрацоўнік Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і наукі:

"У праекце ўказа прадугледжаны формы сацыяльнай падтрымкі моладзі, накіраваныя на кампенсацыю праезду. У якой форме і ў якім памеры – гэта пакуль адкрытае пытанне".

Спачатку дапамогу прапанавалі тым, чый сярэднесямейны даход на аднаго чалавека складае 100% бюджэту пражытковага мінімума, потым 200%. Які варыянт далі на подпіс прэзідэнту невядома. У прэс-цэнтры Міністэрства сацыяльнай абароны і працы “Еўрарадыё” сур’ёзна сказалі, што студэнты на джыпах ільготны праезд у грамадскім транспарце не атрымаюць.

"Толькі тым катэгорыям, якія маюць патрэбу. Ёсць студэнты, якія прыязджаюць на заняткі на джыпе, а ёсць і з сельскай мясцовасці, з шматдзетных сямей. У іх бацькі зарабляюць 200-300 тысяч рублёў — вось ім і будзем дапамагаць", -- сказаў службоўца.

Яшчэ адно цікавае пытанне: хто будзе выплачваць адрасную сацыяльную дапамогу?

“Былі розныя падыходы, але пакуль ідзе размова, што ўсе выплаты будзе праводзіць установа адукацыі” , - паведаміў чыноўнік.

На фота: Акцыя пратэсту студэнтаў супраць адмены льгот была жорстка разагнаная 1 чэрвеня ў Менску супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Блізу 100 чалавек правялі ў цэнтры горада шэсце-перфоманс. Моладзевыя актывісты неслі ў руках труну, на якой было напісанае “Льготы”. Наперадзе, па ўсіх традыцыях пахавальнай працэсіі, студэнты неслі ў чорнай рамцы вялікі льготны квіток для праезду ў грамадскім транспарце.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: