Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 2008 годзе цана на газ для Беларусі можа вырасці да 160–200 даляраў 17:53, 12/08/2007
У верасні адновяцца перамовы па цане на газ для Беларусі ў 2008 годзе. Падвышэнне можа апынуцца вельмі істотным.
Як вядома, цяпер Беларусь купляе газ па 100 даляраў за тысячу кубаметраў. Першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка сказаў, што кожны год цана будзе павялічвацца на 11 даляраў і ў 2011-м складзе 144 даляры.
Аднак, паводле дамоўленасцяў, падпісаных у мінулую навагоднюю ноч, у 2008 годзе цана на газ для Беларусі складзе 67% ад цаны на газ на еўрапейскім рынку за вылікам транспартных выдаткаў, у 2009 годзе – 80%, у 2010-м – 90%, у 2011 годзе – 100%, піша газета «Завтра твоей страны».
Калі разлік будзе весціся па гэтай формуле, то нашай краіне ў 2008 годзе газ абыдзецца ўдвая даражэй, чым у цяперашнім. "У Нямеччыну цяпер «Газпром» прадае газ прыкладна па 280 даляраў за 1 тыс. куб. м, а транспартныя выдаткі складаюць прыкладна траціну, – заявіў «Коммерсанту» аналітык “Собинбанка” Аляксандр Разуваеў.– Па маіх разліках, цана газу для Беларусі будзе ўсталяваная ў раёне 200 даляраў за 1 тыс. куб. м".
Зрэшты, пакуль гэта толькі прагнозы, прычым без уліку палітычнага складальніка пытання. «Фактычная цана вызначыцца толькі ў студзені 2008 года, бо ў разліках выкарыстоўваюцца дадзеныя за красавік–снежань гэтага года», – растлумачыў намеснік начальніка дэпартамента па інфармацыйнай палітыцы "Газпрома" Сяргей Купрыянаў.
Нагадаем, што расейскі канцэрн аб`яўляў пра намер падвысіць цану да 200 даляраў за тысячу кубаметраў яшчэ ўвесну 2006 года. Аднак у выніку працяглых перамоў «Газпром» сцішыў свае апетыты роўна ўдвая. Трэба меркаваць, і цяпер 200 даляраў – гэта стартавая пазіцыя для гандлю, які пачнецца ўвосень. Паводле інфармацыі «Коммерсанта», у верасні Беларусь і Украіна маюць намер аднавіць перамовы з "Газпромам" па цэнах на газ у 2008 годзе.