Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Забароненыя рэкламныя білборды новых аўтамабіляў Volkswagen 09:48, 13/08/2007
Замежнае прадпрыемства Atlant-M Fahrzeughandel не здолела зацвердзіць у Менскім гарадскім выканаўчым савеце рэкламныя білборды, якія павінны былі з`явіцца з першага жніўня ў Менску. Афіцыйнага тлумачэння прычын забароны не было выказанае. Аднак прадстаўніку замежнага прадпрыемства ў Менгарвыканкаме сказалі, што на рэкламе адлюстраваны псіхічна хворы чалавек.
"Пасля таго як мы занеслі невялікія змены ў карцінку, яна ўсё роўна не прайшла ўзгаднення па яшчэ нейкай прычыне, якую таксама нам не растлумачылі. Параілі яшчэ трохі змяніць макет. Мы яго яшчэ трохі змянілі, але ў выніку яго так і не ўзгаднілі. Урэшце мы былі змушаныя зрабіць новы макет, на якім было проста фота аўтамабіля", – перадае словы прадстаўніка Atlant-M Fahrzeughandel беларуская служба Deutsche Welle.
Пры гэтым, адзначае «Тэлеграф», імпарцёр аўтамабіляў Volkswagen у Беларусь абавязаны сцвярджаць новую рэкламу ў Нямеччыне. Па словах PR-мэнэджэра ІП Atlant-M Fahrzeughandel Арцёма Ганцова, у галаўным офісе ў Нямеччыне макет рэкламы, у адрозненне ад Мінгарвыканкама зацвердзілі.
"Нашы нямецкія партнёры высока яго ацанілі і размясцілі на закрытым партале ў Інтэрнэце спецыяльна для маркетолагаў Volkswagen ва ўсім свеце. На гэтым партале сабраныя самыя цікавыя крэатыўныя працы па рэкламе менавіта Volkswagen. І наш макет там з`явіўся. Гэта значыць, немцы ацанілі гэты макет і нават палічылі яго адным з лепшых сёлета", – распавёў Арцём Ганцоў.
Прадстаўнік ІП Atlant-M Fahrzeughandel удакладніў, што паводле новай пастановы "ўпраўленне прадпрымальніцтва мае права адмовіць у размяшчэнні білбордаў на вуліцах без тлумачэння прычын любой кампаніі, змушаючы марнаваць дадатковыя сродкі на змену карцінкі на білбордах".