|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
На заводах увядуць пасаду эканомкі 11:16, 13/08/2007 Чем же должен заниматься работник, «КП в Беларуси» ўдакладніла ў Міністэрстве эканомікі: – Нам трэба знізіць выдатак электраэнергіі! І пазаштатны інспектар – гэта толькі звяно, ён працуе ў самім нізе, на месцах, куды не заўсёды даходзяць рукі дырэктара, – гаворыць супрацоўнік Мінэканомікі Аляксандр Маісеенка. – Такое было ў савецкія часы. Памятаеце, як у 80-я працаваў камітэт народнага кантролю? Камітэт накіроўваў разнарадкі спецыялістам, і пазаштатныя супрацоўнікі правяралі эфектыўнасць працы прадпрыемстваў. Я, памятаю, ездзіў у Карэлічы… Было ў гэтым нешта! – А што цяпер будуць рабіць гэтыя інспектары? – Глядзець, каб эканомілі! Літаральна тое, што на вочы трапляецца. Каб лямпачкі былі энергазахавальныя, святло ў калідорах не палілі. А лепш увогуле датчыкі паставіць, зайшоў чалавек – уключылася святло, выйшаў – выключылася. Можа, дзесьці шкло пабітае і цяпло сыходзіць, дзверы дрэнна зачыняюцца… Або пайшоў працаўнік на перакур, а станок не выключыў. Вось у мяне дома ўвесь час ад дзвярэй дзьмула. Я зрабіў палоску з паралону, і стала цяплей. Дробязь, а прыемна! А на прадпрыемстве інспектар можа нешта і буйнейшае знойдзе, напрыклад цэлае акно з зазорамі. – Ёсць да яго адмысловыя патрабаванні? – Вышэйшая адукацыя, спецыяліст інжынерна-тэхнічных і (або) планава-эканамічных службаў. Інспектара прызначаюць з працаўнікоў прадпрыемства. Хоць можна і не толькі. – Працуюць яны бясплатна? – Так, але калі чалавек добра працуе, яго можна заахвоціць, прэмію выпісаць! Проста так цяпер ніхто працаваць не будзе. Пасаду пазаштатнага інспектара ўвядуць на дзяржпрадпрыемствах і ў дзяржарганізацыях. Акрамя яго ў арганізацыях увядуць яшчэ і спецыяльныя камісіі па энергазахаванні пад кіраўніцтвам дырэктара. Пазаштатны інспектар будзе рабіць там даклады і прапаноўваць варыянты энергазахавання br>
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|