Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцу затрымалі за збор ахвяраванняў
09:33, 13/08/2007

Супрацоўнікі чыгуначнага РАУС Віцебска затрымалі вядомага праваабаронцу Валерыя Шчукіна, калі ён збіраў ахвяраванні грамадзянаў на выплату маральнай шкоды Таццяне Буевіч, якая падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы выконвала абавязкі сакратаркі пры старшыні абласной камісіі.

Суд па заяве грамадзянкі Буевіч палічыў, што Шчукін, які хацеў трапіць на адкрытае пасяджэнне гэтай камісіі, яе абразіў. І яго накіравалі ў ІЧУ на святы Новага года і Раства Хрыстова. А ў чэрвені па выніках разгляду крымінальнай справы за знявагу той жа Буевіч і яшчэ трох чальцоў акруговай камісіі Шчукіну прысудзілі сплаціць валанцёрцы выбарчай камісіі 250 тысячаў рублёў за маральную шкоду. Гэткіх грошай пенсіянер не мае і таму вымушаны быў пайсці па дапамогу да добрых людзей, паведамляе “Радыё Рацыя”.

13 жніўня ён выйшаў на пераходны мост праз чыгуначныя рэйкі побач з пад’ездам дома, дзе жыве Буевіч, і пачаў распаўсюджваць зварот да грамадзянаў аб аказанні «65‑гадоваму пенсіянеру Валерыю Шчукіну фінансавай дапамогі дзеля выплаты 37‑гадовай Таццяне Буевіч сродкаў на маральныя траты». Сабраць ён паспеў толькі 1200 рублёў, як па сігнале нейкага пільнага месціча, а можа, і маці Буевіч, якая выходзіла паглядзець, што адбываецца, з’явіўся патруль. Была выклікана машына — і праваабаронцу адвезлі ў пастарунак.

Нічога крамольнага ва ўлётцы міліцыянты знайсці не здолелі і праз дзве гадзіны вызвалілі. Адно папрасілі, каб былы дэпутат Вярхоўнага Савета не распаўсюджваў зварот, а проста стаяў бы з працягнутай рукой ці капялюшам, бо забараніць жабраваць ніхто не можа.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: