Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Басманны суд разгледзіць справу Піанткоўскага 10:40, 13/08/2007
У Басманным судзе Масквы пачынаецца разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкімі публікацый Андрэя Піанткоўскага. Як паведаміў Граням.Ру сам публіцыст, ён атрымаў позву на першае слуханне справы, якое адбудзецца ў аўторак, 14 жніўня, аднак прыбыць у суд не зможа, бо знаходзіцца за мяжой.
Як паведамляецца ў позве, судовая вытворчасць распачатая "па пазове Басманнай міжраённай пракуратуры Масквы ў інтарэсах дзяржавы аб прызнанні інфармацыйнага матэрыялу экстрэмісцкім".
Як растлумачыў Піанткоўскі, гаворка ідзе пра два зборнікі яго артыкулаў – "За радзіму! За Абрамовіча! Агонь!" і "Нялюбая краіна", выдадзеныя пры садзейнічанні партыі "Яблоко".
У красавіку гэтага года краснадарская пракуратура вынесла папярэджанне мясцоваму аддзяленню "Яблока" за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх" кніг Піанткоўскага. Пры гэтым пракуратура спасылалася на лінгвістычную экспертызу ФСБ. "Яблоко" падало ў суд і выйграла справу. 27 чэрвеня Ленінскі райсуд Краснадара палічыў папярэджанне пазапраўным, а высновы экспертызы беспадстаўнымі. Пракуратура апратэставала гэтае рашэнне. Другі суд па справе аб кнігах Піанткоўскага ў Краснадары прызначаны таксама на 14 жніўня.
Кніга "Нялюбая краіна", якая выйшла ў 2006 годзе, складаецца з артыкулаў, апублікаваных на сайце апублікаваных на сайце Грані.Ру.