Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазіцыя і ўлада могуць адкрыць беларусам шлях у Еўропу
17:35, 14/08/2007

«Імкненне вырашыць візавыя праблемы – гэта прыклад непрамога супрацоўніцтва паміж уладай і апазіцыяй. Гэта сведчыць пра тое, што мы можам працаваць у адным кірунку. Дэмакратычныя сілы даўно спрабавалі вырашыць гэтую праблему і добра, што цяпер падключыліся ўлады. У Расеі і Украіне гэтыя пытанні ўжо вырашаныя – візавы рэжым палегчаны», – заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў, каментуючы дзеянні беларускіх улад па паніжэнні кошту шэнгенскіх віз для беларусаў.

Старшыня аргкамітэта руху “За Свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч таксама нагадаў на прэс-канферэнцыі, што лідэры апазіцыі паднімалі пытанне неабходнасці палягчэння візавага рэжыму для беларусаў на шматлікіх сустрэчах з кіраўнікамі краін Еўропы.

“Кожны з нас на ўсіх сустрэчах у Еўропе заклікаў знізіць кошт віз для беларусаў. Але ў Еўропе ёсць нармальныя дэмакратычныя працэдуры. Для развязання гэтых пытанняў да еўрапейскіх структур павінна звярнуцца ўлада. Чаму гэтыя праблемы вырашаныя ў Расеі і Украіне? Таму што афіцыйныя ўлады дзейнічалі. І беларускі ўрад сёння таксама можа вырашыць гэтыя вельмі важныя пытанні. Тут у нас з уладай цалкам супадаюць пазіцыі”, – адзначыў Мілінкевіч.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: