Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праз цэны на газ падаражэе навучанне ў ВНУ
09:46, 14/08/2007

"Пытанне змянення аплаты навучання ў ВНУ пакуль не абмяркоўваецца", – паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Жук на прэс-канферэнцыі 13 жніўня ў Менску. Тым не менш, прадстаўнік Мінадукацыі не выключыў, што падвышэнне кошту магчымае, "бо гэта звязанае і з коштам энерганосьбітаў і іншых рэчаў, хоць сітуацыя дастаткова стабільная і рэгулюецца ўрадам".

"Калі і будуць нейкія змены, то яны будуць малаважнымі, у межах некалькіх адсоткаў", – адзначыў намеснік міністра. У той самы час А.Жук сказаў, што, "магчыма, варта падумаць пра кошт навучання, бо сёння ён ніжэйшы, чым рэальныя выдаткі ВНУ на падрыхтоўку адпаведных спецыялістаў", – паведамляе БелаПАН.

Па яго словах, пытанні змены платы за навучанне агаворваюцца ў адпаведнай дамове паміж абітурыентам або яго бацькамі (калі ён непаўналетні) і ВНУ. Кошт навучання вызначаецца ў залежнасці ад рэальных выдаткаў ВНУ на падрыхтоўку спецыяліста. "Зразумела, што на эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях ён будзе ніжэйшым, чым на тэхнічных або медыцынскіх, што звязана з адпаведнай лабараторнай базай", – адзначыў А.Жук.

На прэс-канферэнцыі таксама было зададзенае пытанне пра забяспечанасць іншагародніх студэнтаў жыллём. Па словах першага намесніка міністра адукацыі, гэтая праблема актуальная галоўным чынам для сталічных ВНУ. У прыватнасці, летась у Менску ў сярэднім па ВНУ 63% студэнтаў былі забяспечаныя інтэрнатамі. "Мы робім намаганні, каб адрамантаваць наяўныя інтэрнаты, быў праведзены конкурс на лепшы інтэрнат", – адзначыў А.Жук. З мэтай паляпшэння сітуацыі, якая склалася ў цяперашні час таксама разглядаецца пытанне аб будаўніцтве студэнцкай вёскі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: