Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У дзіцячым летнім лагеры "Зубренок" адкрылася ваенна-спартовае свята "Афіцэры КДБ – дзецям". Пра гэта паведамляе БелТА. У вітальным слове на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні КДБ генерал-маёр Пётр Трацьяк заявіў, што гэта традыцыйная акцыя, якая прымеркаваная да 90-годдзя з дня стварэння органаў ВЧК – КДБ, 130-годдзя з дня нараджэння стваральніка органаў дзяржбяспекі Фелікса Дзяржынскага.
Пётр Трацьяк падкрэсліў, што сёння КДБ – «асноўная спецслужба, якая гарантуе бяспеку дзяржавы, займаецца выведкай, контрвыведкай, барацьбой з тэрарызмам, абаронай канстытуцыйнага ладу, гарантаваннем эканамічнай бяспекі дзяржавы і барацьбой з карупцыяй у грамадстве».
Ад імя кіраўніцтва КДБ Пётр Трацьяк уручыў лагеру памятную кнігу пра гісторыі органаў дзяржбяспекі Беларусі, а таксама вымпел з сімволікай КДБ. У праграме сённяшняга мерапрыемства – паказальныя выступы спецпадраздзялення КДБ "Альфа", спаборніцтвы па розных відах спорту, ваенна-спартовая эстафета. Дзецям будзе прадстаўленая выстава ўзбраення і тэхнікі, для іх будзе арганізаваны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў спецслужбы.