Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўракамісія разгледзіць газавы канфлікт Расеі і Беларусі
14:59, 14/08/2007

Еўрапейская камісія мае намер на наступным тыдні правесці нараду Газавай каардынацыйнай групы з мэтай прааналізаваць сітуацыю з забеспячэннем газу ў кантэксце апошняга газавага канфлікту паміж Расеяй і Беларуссю. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ва Украіне, Малдове і Беларусі.

Як адзначаецца ў паведамленні, бяспечнае і бесперабойнае энергазабеспячэнне з`яўляецца надзвычай важным для еўрапейскай эканомікі. Таму канфлікты ў сферы энергазабеспячэння суседніх краін з`яўляюцца для ЕЗ пытаннем, якому неабходны сур’ёзны разгляд.

Камісія заклікае абодва бакі канфлікту пры ўсялякіх акалічнасцях не парушаць прама ці ўскосна газавае забеспячэнне краін Еўрапейскага Звязу.

Газавая каардынацыйная група была створаная згодна з Дырэктывай 2004/67/EЗ з мэтай аховы гарантыі забеспячэння прыроднага газу. У яе ўваходзяць прадстаўнікі краін-удзельніц ЕЗ, прадстаўнікі зацікаўленых прамысловых арганізацый і спажыўцоў вялікіх аб`ёмаў прыроднага газу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: