Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя са зброяй блякавала кватэру апазыцыянера (абноўлена) 16:24, 14/08/2007
Тры гадзіны правялі ў абложаным міліцыянтамі прыватным доме ўдзельнікі сэмінару актывістаў апазыцыйнага моладзевага руху.
Прадстаўнікі польскіх няўрадавых арганізацыяў прыехалі ў Магілёў на сустрэчу са сваімі беларускімі калегамі з арганізацыі “Трэці шлях”, каб абмеркаваць зь імі супрацоўніцтва ў пытаньнях навучаньня і працы са сродкамі масавай інфармацыі, паведамляе "Радыё Свабода".
У сустрэчы меліся ўзяць удзел і трое актывістаў нямецкай няўрадавай арганізацыі “Культактыў”. Аднак яны спазьніліся на сустрэчу і падчас асады заставаліся ў гатэлі.
Раней сёньня шэсьць міліцыянтаў без прад`яўленьня дакумэнтаў уварваліся на падворак прыватнага дома на уліцы Чкалава, 16, дзе адбываўся сэмінар. Удзельнікі сустрэчы пасьпелі зачыніць дзьверы і знаходзіліся ў доме больш за 3 гадзіны.
У выніку перамоваў палякі пагадзіліся прайсьці разам зь міліцыянтамі ў гатэль, дзе былі іх дакумэнты. Пасьля праверкі дакумэнтаў палякам дазволілі працягнуць свой побыт у Магілёве.
Спраўджаньне дакумэнтаў у немцаў зацягнулася на гадзіну. Міліцыянты дамагаліся атрымаць ад іх запрашэньне, бо паводле візы яны знаходзіліся ў Магілёве ў дзелавой камандзіроўцы.
Пасьля гадзіннага разбору немцаў адпусьцілі. Спраўджаньне дакумэнтаў адбывалася ў фае гатэля Магілёў. Міліцыянты адмаўляліся камэнтаваць свае дзеяньні журналістам, а кожную праблемную сытуацыю ўзгаднялі па тэлефоне.