Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
9 жніўня калегія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, спасылаючыся на частку трэццю артыкула 17 Закона аб палітычных партыях, чарговым разам адмовіла ў рэгістрацыі саюза палітычных партый «Саюз левых партый». Афіцыйны адказ паступіў сёння.
«Дакумент, які атрымалі партыі – заснавальнікі саюза, ва ўсіх дачыненнях унікальны. Ён не паддаецца ні юрыдычнаму, ні палітычнаму аналізу. Матывуючы рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі, Міністэрства спасылаецца не на супярэчнасці закону – іх проста няма – а на фармальныя недакладнасці ў афармленні прадстаўленых дакументаў і несупадзенне выпісаў з пратаколаў з самімі пратаколамі. З вышэй сказанага, партыі-заснавальнікі «Саюза левых партый» маюць усе падставы лічыць прадстаўлены афіцыйны адказ неправадзейны», – адзначыў лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін.