Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне экспарту расейскага цукру 15:34, 14/08/2007
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб ліцэнзаванні экспарту цукру ў Расейскую Федэрацыю. Адпаведнае рашэнне знаходзіцца ў пастанове Савета міністраў РБ ад 10 жніўня 2007 г. № 1012.
Як гаворыцца ў дакуменце, дадзенае рашэнне прынятае ў адпаведнасці з беларуска-расейскім міжурадавым пагадненнем аб умовах паставак цукру ў 2007–2008 гады.
У дакуменце зацверджаны пералік тавараў, экспарт якіх у РФ будзе здзяйсняцца па ліцэнзіях. Ліцэнзуючым органам зацверджанае Міністэрства гандлю.
У пералік тавараў, экспарт якіх будзе ліцэнзавацца, увайшлі цукар белы, цукар трысняговы або бураковы, іншыя цукры, какава-парашок з цукрам, сіропы, а таксама іншыя прадукты, якія змяшчаюць какава, цукар і інш.
Дакумент уступіў у сілу з дня ўступлення ў сілу беларуска-расейскага пагаднення і дзейнічае да 31 снежня 2008 года.