Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варонежы знойдзеныя «шкодныя» патэльні з Беларусі 09:55, 14/08/2007
У Варонежы ўсталяваны факт рэалізацыі чыгунных патэльняў, якія не адказваюць гігіенічным нарматывам. «Шкодная» прадукцыя знойдзеная пры праверцы аднаго з гаспадарчых аб`яднанняў.
Як паведамілі карэспандэнту ІА «Воронеж-Медиа» ва Упраўленні “Роспотребнадзора” па Варонежскай вобласці, падчас праверачных мерапрыемстваў спецыялістам усталяваны факт рэалізацыі чыгунных патэльняў з ручкай 250ОС48 Н-6-Ч (Д-250), вытворцам якіх з`яўляецца «Слуцкі завод «Эмальпосуда» (Рэспубліка Беларусь). Паводле складзенага пратаколу лабараторных даследаванняў прадукцыя не адказвае гігіенічным нарматывам Інструкцыі 880-71 па дзеянні мадэльных асяродкаў. Забракаваная прадукцыя вынятая з абарачэння.