Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адзін з лідэраў партыі БНФ застанецца ў турме
16:18, 15/08/2007

Старшыня Шклоўскай суполкі партыі БНФ Аляксандар Фёдараў застанецца ў турме – прынамсі, да сканчэньня сьледзтва. Пракурор Шклоўскага раёну Ігар Сьніткоў не задаволіў хадайніцтва адваката пра вызваленьне шклоўскага палітыка пад падпіску пра нявыезд.

Аляксандру Фёдараву інкрымінуюць парушэньне працэдуры выплат заробку, павендамляе “Радыё Свабода”. Ён, нібыта, выплачваў заробак падстаўным асобам. Калі віна Фёдарава будзе даказана, яму пагражае да шасьці гадоў няволі з канфіскацыяй маёмасьці. Да арышту спадар Фёдараў працаваў майстрам на дзьвюх кацельнях у Шклове.

Спадара Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Першую ноч зьняволеньня палітык правёў у шпіталі – здарыўся сардэчны прыступ. Цяпер Аляксандар Фёдарава ўтрымліваюць у магілёўскім сьледчым ізалятары.

Адвакат Фёдарава паведаміў “Радыё Свабода”, што будзе далей дамагацца вызваленьня свайго падабароннага з-пад варты.

Жонка Аляксандра Фёдарава Вольга бачылася з мужам тройчы – калі яго з Магілёву прывозілі ў Шклоў на допыты. Яна спадзяецца, што пакараньне мужа абмяжуюць “хіміяй”. У мужаву вінаватасьць Вольга ня верыць.

Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў адмову пракурора вызваліць Фёдарава з-пад варты разглядае як асабістую непрыязнасьць чыноўніка да грамадзкага актывіста.

“Гэткія асаблівыя адносіны пачаліся яшчэ ў 2001 годзе. За часам прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Фёдараў актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі незалежнага назіраньня. А ўладам гэта дужа не падабалася. Выходзіць: звычайная чалавечая помста, выкарыстаньне ўладных паўнамоцтваў адносна канкрэтнага чалавека. На гэтых дробязях некаторыя людзі хочуць паказаць, што прадстаўнікі апазыцыі таксама парушаюць заканадаўства. Вось такая асноўная мэта ўлады на сёньняшні дзень”, – мяркуе Рыгор Кастусёў.

Аляксандар Фёдараў – актыўны ўдзельнік выбарчых кампаній. У 2001 годзе яго ўжо арыштоўвалі – з загаду пракурора. Але неўзабаве вызвалілі. Аляксандру Фёдараву 49 гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: