Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Багданкевіч: Лукашэнка ўсё далей адыходзіць ад ідэі стварэння «саюзнай дзяржавы»
16:25, 15/08/2007

«Я думаю, што гэтае палітычнае рашэнне», – так пракаментаваў у інтэрв`ю «Белорусскому партизану» экс-кіраўнік Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч рашэнне беларускіх улад адмовіцца з 2008 года ад "прывязкі" прагнозу курсу беларускага рубля да расейскага.

Эксперт нагадаў, што раней кіраўніцтва Беларусі разглядала пытанне пра тое, каб пераходзіць у ацэнцы курсу беларускага рубля, зыходзячы з «кошыка» валют, у якую, акрамя расейскага рубля, уваходзілі бы даляр і еўра. «Гэта найбольш разумнае з пазіцыі эканомікі рашэнне», – лічыць экс-кіраўнік Нацыянальнага банка.

С.Багданкевіч адзначыў таксама, што не бачыць у гэтым рашэнні якіх-небудзь пагроз для стабільнасці беларускай валюты. «Справа ў тым, што ўсе разлікі з Расеяй, прынамсі, па газе, нафце і па іншых асноўных групах тавараў вырабляюцца менавіта ў далярах, гэта значыць цана ў дамовах заўсёды паказвалася ў далярах, а не ў расейскіх рублях, – сказаў эксперт. – Іншая справа, што гэта ўсё няўчасна. Таму што цяпер расейскі рубель стабільны і толькі ўмацоўваецца. І мне не зразумелая адмова ў дадзены момант ад «прывязкі» да расейскага рубля пры ацэнцы курсу».

Экс-кіраўнік Нацбанку знаходзіць толькі адно разумнае тлумачэнне паводзін беларускіх улад: «Я думаю, што гэтае палітычнае рашэнне, звязанае з тым, што Лукашэнка ўсё далей адыходзіць ад ідэі стварэння “саюзнай дзяржавы” і пераходу на расейскі рубель. Бо стварэнне «саюзнай дзяржавы» было наўпрост звязанае менавіта з гэтым фактарам, з увядзеннем агульнай валюты ў выглядзе расейскага рубля. А цяпер Лукашэнку гэта абсалютна не трэба».

У Нацыянальным банку Беларусі планаванае рашэнне адмовіцца ад «прывязкі» да расейскага рубля пакуль не каментуюць, спасылаючыся на тое, што гэта пакуль толькі праект, які трэба перш ухваліць ураду, а пасля зацвердзіць Лукашэнку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: